?

Log in

No account? Create an account

Вузьдзенская джамія (мячэт)
hacuk
Была збудаваная прыкладна ў сярэдзіне 19 ст. Знаходзілася на рагу Малой вуліцы, уяўляла сабою звычайную хату. Вакол яе расьлі татарскія клёны.

Імамамі ў розныя часы былі: Сюляйман Александровіч, Мустафа Міськеіч, Алі Якубоўскі, Мацьвей Александровіч.

Была спаленая ў 1935.

Апошні імам Вузьдзенскага мячэту
hacuk
Мячэт у мястэчку Вузда Ігуменскага павету існаваў прыкладна зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя. Знаходзіўся на рагу вуліцы Малой. Быў спалены ў 1935, а да гэтага быў высланы зь сям'ёю апошні імам мячэту Магамет Амуратаў Александровіч.

Нарадзіўся Магамет у 1867, быў жанаты спачатку зь Лімай Хасеняўнай з Раецкіх, ад якой меў 7 дзяцей (Таньзілія, Аміня, Фаціма, Хусаін, Ібрагім, Асан, Асэя), а пасьля сьмерці Лімы ў 1919 - зь Мяр'емай, ад якой меў яшчэ двух дзяцей (Мацьвей і Айша).

У 1929 годзе Магамета зь сям'ёю (6 чалавек, бо астатнія ўжо не жылі з бацькамі) высылаюць у горад Вялікі Вусьцюг Паўночна-Дзьвінскае акругі.

Малодшых дзяцей (Мацьвея і Айшу) змаглі вярнуць назад у Вузду, дзе яны жылі ў сям'і Міні Александровіч пакуль не пайшлі на свой хлеб.

На Поўначы памерла жонка Мяр'ема, Магамет патаемна вяртаецца ў Вузду, пасьля ў Менск і зьнікае бязь вестак. Памірает таксама і Ібрагім.

У 1930 Асан уцякае ў Вузду, але яго арыштоўваюць і зноў на 3 гады высылаюць. Ён вяртаецца са сваёй сям'ёй толькі ў 1949.

Зь дзяцей Магамета на сёньня жывая толькі Айша.


У Інтэрнэце ёсьць артыкул, дзе жонка Мацьвея Мяр'ема распавядае пра пагромы ў Вузьдзе ў 1920

Вузда на старых фотках
hacuk
Невялікі збор фотак Вузды 20 ст.
Read more...Collapse )

Магільнянскі шлях
hacuk
Злучаў Вузду, маёнтак Кухцічы, Сямёнавічы, Лагчыну, Тоўсты Лес, Стальбоўшчыну, Калюгу, Замосьце й Магільна.
Заасфальтаваны кавалак Вузда - АБЗ. Кавалкі АБЗ - Сямёнавічы, Тоўсты Лес - Замосьце зь цьвёрдым покрывам. Кавалак Сямёнавічы - Тоўсты Лес у дрэнным стане.

Новая дарога на МагільнаДалейCollapse )

Занядбаны Шацкі шлях
hacuk
Злучаў Вузду з Пухавічамі праз населеныя пункты Забалацьце, Калінаўка, Сьвіталаўка, Паўлаўшчына, Пырашава, Крывялі, Лоша, Валяр'яны, Волак, Шацак.
У 30-ыя гады была збудаваная новая прамая брукаванка.
Захаваліся кавалкі Вузда - Забалацьце - Калінаўка - Сьвіталаўка, Крывялі - Лоша.


на захад ад вёскі КрывяліДалейCollapse )

Па колішняй Слуцкай шашы
hacuk
Сучасная дарога Р23 Менск - Слуцак была пракладзеная ў 30-ыя гады 20 ст. Да Слуцкага раёну яна 4-6 палосная, у Слуцкім раёне і далей да Мікашэвічаў 2 паласы.

Але некалі існаваў іншы шлях Менск - Слуцак, які стагодзьдзямі служыў людзям. Ад яго засталіся толькі невялікія кавалкі, прыдатныя для транспарту. У гэтым артыкуле будзе разгледжаны прамежак, разьмешчаны ў Вузьдзенскім раёне Менскае вобласьці.


Шаша праходзіла праз або паўз вёскі Перавоз, Смаляры, Слабада, Пырашава, Даўгінава, Міколка, Крыжы, Гарбаты, Валодзькі, Каралёва, Возера.

Паводле якасьці Слуцкі шлях можна падзяліць на 3 часткі:

1. Цьвёрдая: Смаляры - Слабада - Пырашава - Даўгінава. Кавалак Слабада - Пырашава мае бэтоннае покрыва.

2. Лясная: Перавоз - Смаляры, Даўгінава - Міколка, Міколка - Крыжы. Нічым не адрозьніваецца ад звычайнай лясной дарогі, мае шырыню 3-5 м.

3. Палявая: астатнія кавалкі. Амаль цалкам заараная.



Кавалак Пырашава - Слабада з бэтонным покрывамЧытаць далейCollapse )