Але некалі існаваў іншы шлях Менск - Слуцак, які стагодзьдзямі служыў людзям. Ад яго засталіся толькі невялікія кавалкі, прыдатныя для транспарту. У гэтым артыкуле будзе разгледжаны прамежак, разьмешчаны ў Вузьдзенскім раёне Менскае вобласьці.
Шаша праходзіла праз або паўз вёскі Перавоз, Смаляры, Слабада, Пырашава, Даўгінава, Міколка, Крыжы, Гарбаты, Валодзькі, Каралёва, Возера.
Паводле якасьці Слуцкі шлях можна падзяліць на 3 часткі:
1. Цьвёрдая: Смаляры - Слабада - Пырашава - Даўгінава. Кавалак Слабада - Пырашава мае бэтоннае покрыва.
2. Лясная: Перавоз - Смаляры, Даўгінава - Міколка, Міколка - Крыжы. Нічым не адрозьніваецца ад звычайнай лясной дарогі, мае шырыню 3-5 м.
3. Палявая: астатнія кавалкі. Амаль цалкам заараная.
Кавалак Пырашава - Слабада з бэтонным покрывам
Кавалак шашы на поўдзень ад Слабады
У лесе паміж Міколкай і Даўгінава
На поўдзень ад Міколкі
На поўнач ад Міколкі
Паміж Слабадой і Смалярняй